Цэны
SimpleLogin мае адкрыты зыходны код, можа быць самастойна размешчаны і на 100% фінансуецца супольнасцю. Мы не выкарыстоўваем вашы даныя, не адсочваем вас і не паказваем рэкламу. SimpleLogin залежыць ад вашай падтрымкі, каб падтрымліваць працаздольнасць сэрвісу і распрацоўваць новыя функцыі.
Бясплатна
$0
-
10 псеўданімаў
-
Неабмежаваная паласа прапускання
-
Неабмежаваная колькасць адказаў і адпраўленняў з псеўданіма
-
1 паштовая скрыня
-
Пашырэнні для браўзераChrome, Firefox і Safari
-
Праграма iOS, Android
-
Абараніце свой уліковы запіс з дапамогай TOTP і/або WebAuthn (FIDO)
-
Уваход з дапамогай SimpleLogin
Прэміяльныя
-
Усё ў бясплатным тарыфным плане
-
Неабмежаваная колькасць псеўданімаў
-
Неабмежаваная колькасць карыстальніцкіх даменаўДадайце свой уласны дамен, каб мець магчымасць ствараць такія адрасы, як kantakt@vash-damen.com
-
Уся пошта дамена (або wildcard)
-
Стварайце новыя лісты з вашых псеўданімаўВы можаце стварыць зваротны псеўданім, каб адправіць ліст новаму кантакту.
-
5 паддаменаў навінка
-
50 каталогаў/імён карыстальнікаў
-
Неабмежаваная колькасць паштовых скрынь
-
Шыфраванне PGP
Што людзі кажуць пра SimpleLogin
Я карыстаюся SimpleLogin ужо амаль год. Вельмі карысны сэрвіс, які добра спалучаецца з Proton Mail і дадае яму дадатковую прыватнасць, а таксама абарону асабістых даных
Прэміяльны тарыфны план дазваляе атрымліваць пастаянны доступ да карыстальніцкіх даменаў, што дазваляе кіраваць усімі імі і імгненна выкарыстоўваць іх, напрыклад, для правіл усёй пошты дамена... more
Я з нядаўняга часу карыстаюся SimpleLogin і ён мне вельмі падабаецца, асабліва за яго распрацоўку з ухілам на прыватнасць!
Бясспрэчна рэкамендуецца ўсім аматарам перапіскі па электроннай пошце. Асабліва карысна, калі справа тычыцца прыватнасці. Істотнай перавагай SL з'яўляцца тое, што дазволена адпраўка электронных лістоў. Так трымаць!
Ужо даволі даўно карыстаюся SimpleLogin. Цудоўная інтэграцыя з браўзерам, лёгкасць у выкарыстанні, а таксама лепшая абарона прыватнасці, паколькі няма неабходнасці ўсюды выкарыстоўваць свой сапраўдны адрас электроннай пошты.
Частыя пытанні
Пры заканчэнні падпіскі ўсе створаныя вамі псеўданімы будуць працаваць у звычайным рэжыме з магчымасцю атрымання і адпраўкі лістоў. Іншымі словамі:
- Усе псеўданімы/дамены/каталогі/паштовыя скрыні створаныя вамі працягнуць працаваць далей без абмежаванняў.
- Вы не зможаце ствараць новыя псеўданімы, калі перавысіце абмежаванне бясплатнага тарыфнага плана і гэта азначае, што ў вас будзе не больш за 10 псеўданімаў.
- Такія функцыі, як уся пошта дамена або каталог дазваляюць вам імгненна ствараць псеўданімы і іх немагчыма стварыць аўтаматычна, калі ў вас ужо ёсць больш за 10 псеўданімаў.
- Вы не зможаце дадаць новы дамен, каталог або паштовую скрыню.
Напрыклад, калі да часу сканчэння падпіскі ў вас будзе 100 псеўданімаў, то ўсе яны працягнуць атрымліваць і адпраўляць лісты ў звычайным рэжыме. Аднак у вас не будзе больш магчымасці стварыць новыя псеўданімы.
Калі вы карыстаецеся бясплатным тарыфным планам, то вы не зможаце ствараць новыя псеўданімы пры дасягненні іх максімальнай колькасці (напрыклад, 10 псеўданімаў).
Таксама немагчыма ствараць псеўданімы, якія ствараюцца аўтаматычна пры наяўнасці падпіскі з дапамогай функцыі ўся пошта дамена або каталог.
Мы прапануем важныя скідкі або бясплатны тарыфны план з прэміяльнымі функцыямі:
- Студэнтам, прафесарам або тэхнічным спецыялістам, якія працуюць у навучальных установах
- Актывістам, апазіцыянерам або журналістам
- Дабрачынным арганізацыям
Адпраўце нам ліст на электронную пошту support@simplelogin.zendesk.com, каб атрымаць дадатковую інфармацыю.
Раней мы прапаноўвалі тарыфны план з прэміяльнымі функцыямі для студэнтаў, але гэта праграма завяршылася 17 чэрвеня 2021 года. Звярніце ўвагу, што гэта не ўплывае на існуючыя ўліковыя запісы, якія ўжо скарысталіся перавагамі ад праграмы або запыты адпраўленыя да гэтай даты.
Мы выкарыстоўваем Paddle для апрацоўкі плацяжоў праз крэдытную картку і PayPal. У цяперашні час Paddle падтрымлівае наступныя спосабы аплаты:
- Mastercard
- Visa
- PayPal
- Apple Pay
- Wire Transfers (ACH/SEPA/BACS)
- Maestro
- American Express
- Discover
- Diners Club
- JCB
Аплаціць нашы паслугі можна таксама крыптавалютай. Для гэтага мы выкарыстоўваем Coinbase Commerce, якая ў цяперашні час падтрымлівае Bitcoin, Bitcoin Cash, Dai, Ethereum, Litecoin і USD Coin. У будучым плануецца дадаць Monero. Калі ласка, загадзя адпраўце нам ліст на электронную пошту support@simplelogin.zendesk.com, калі вы плануеце скарыстацца гэтай крыптавалютай.
Не. У нашай кампаніі адсутнічае палітыка вяртання грашовых сродкаў, бо SimpleLogin мае пробны перыяд, дзе вы можаце паспрабаваць усе прэміяльныя функцыі.
У цяперашні час у нас адсутнічаюць тарыфныя планы разлічаныя на сем'і, але мы прапануем скідку ў памеры 30% на дадатковыя падпіскі. Адпраўце нам ліст на support@simplelogin.zendesk.com, каб атрымаць падрабязныя звесткі прапановы.
Так. Вы можаце купіць купон з падпіскай SimpleLogin праз нашага афіцыйнага гандлёвага пасрэдніка ProxyStore.