Частыя пытанні

Тэхнічныя пытанні

У цяперашні момант памер ліста не можа перавышаць 25 МБ. Мы раім выкарыстоўваць сэрвісы абмену файламі і замест далучэння адпраўляць спасылку на файл. Некаторыя з такіх сэрвісаў арыентаваны на захаванне прыватнасці можна знайсці ў Дапаможніках па прыватнасці.
Яшчэ адна прычына такога абмежавання з'яўляецца шыфраванне PGP, якое патрабуе значныя вылічальныя рэсурсы. Падтрымка файлаў з вялікімі памерамі створыць значную нагрузку на серверы SimpleLogin.

Пасля выдалення псеўданіма, ён трапляе ў глабальную сметніцу і мы павінны быць упэўненымі, што ён не будзе выкарыстаны паўторна. Уся гістарычная інфармацыя пра псеўданім (уліковы запіс ад імя якога быў створаны псеўданім, псеўданімы кантактаў і г.д.) выдаляюцца ў мэтах захавання вашай прыватнасці.
Гэта таксама распаўсюджваецца на ўсе псеўданімы створаныя з дапамогай даменаў SimpleLogin.
Заўважце, што вы заўсёды можаце аднавіць псеўданім створаны з дапамогай вашага ўласнага дамена.

Нашы ключы PGP знаходзяцца на старонцы ключы PGP. Калі вы ўключыце PGP, то ўсе лісты будуць падпісаны ключом signer@simplelogin.io.

У ніжняй частцы старонкі Налады, вы можаце выдаліць свой уліковы запіс. Гэта аперацыя з'яўляецца незваротнай і ў нас не будзе магчымасці аднавіць вашы даныя.

Кароткі адказ: так, вы можаце. Псеўданімы электроннай пошты можна выкарыстоўваць для вядзення бізнесу, кіравання падаткамі, апрацоўкі банкаўскіх аперацый і пакуль ніякіх праблем з гэтым не ўзнікала :).
Больш разгорнуты адказ заключаецца ў тым, што пратакол электроннай пошты спраектаваны такім чынам, каб быць вельмі ўстойлівым, а электронныя лісты амаль ніколі не губляліся. Калі SimpleLogin не зможа даставіць электронны ліст у вашу паштовую скрыню, мы апавясцім вас пра гэта і вы зможаце прыняць адпаведныя меры. Акрамя асноўнай паштовай скрыні ў вас можа быць дадатковая, якая можа быць выкарыстана ў якасці рэзервовай.

Агульныя пытанні

Псеўданім электроннай пошты падобны на адрас электроннай пошты для перасылкі: усе лісты, якія адпраўляюцца на псеўданім будуць перасылацца ў вашу паштовую скрыню.
Дзякуючы тэхналогіі SimpleLogin, вы можаце таксама адпраўляць лісты з псеўданіма.
Ваш кантакт не зможа адрозніць псеўданім ад вашай рэальнай электроннай пошты. Больш звестак пра псеўданімы электроннай пошты вы можаце пачытаць па спасылцы Што такое псеўданім электроннай пошты.

Дадатковая адрасацыя электроннай пошты таксама вядома як трук плюс ("трук +"), якая папулярызуецца Gmail і падтрымліваецца некаторымі сэрвісамі электроннай пошты і дазваляе вам ствараць новыя адрасы электроннай пошты дадаючы "+" да вашага бягучага адраса. Для вашай электроннай пошты imya@proton.me, вы можаце хутка стварыць іншы адрас такі напрыклад, як imya+facebook@proton.me для Facebook або imya+groupon@proton.me для Groupon і г.д.
Нягледзячы на практычнасць, такі метад мае некаторыя недахопы:
- Вы не зможаце адказаць з такога "+ адраса": калі паспрабуеце адказаць на ліст, ваш рэальны адрас электроннай пошты будзе бачны адпраўніку.
- "Трук +" даволі вядомы і некаторыя вэб-сайты не дазваляюць рэгістравацца з адрасамі электроннай пошты, якія змяшчаюць +.
- Выкарыстанне "трук +" не дазваляе абараніць вашу прыватнасць: можна лёгка выдаліць частку са знакам +, каб распазнаць вашу сапраўдную электронную пошту. Калі адбудзецца ўцечка даных і ваш адрас з + трапіць у спісы спамерскай рассылкі, то з вялікай верагоднасцю ваш сапраўдны адрас электроннай пошты таксама акажацца ў руках спамераў. На вэб-сайце have i been pwned
заўсёды можна праверыць, ці не трапіла ваша электронная пошта ў спісы спамерскай рассылкі. - Выдаліўшы з адраса электроннай пошты частку з +, рэкламадаўцы могуць звязаць гэтыя "+ адрасы" разам, каб атрымаць вашу гісторыю праглядаў.

Псеўданімы SimpleLogin не маюць вышэйпералічаных недахопаў. Больш падрабязна пра плюсы і мінусы выкарыстання "трук +" можна па спасылцы Чым псеўданімы электроннай пошты лепшыя за адрасы электроннай пошты са знакам плюс (+)

SimpleLogin - гэта адно з самых перадавых рашэнняў для псеўданімаў электроннай пошты, якое цяпер актыўна распрацоўваецца. Ніжэй пералічаны некаторыя адрозненні SimpleLogin ад іншых сэрвісаў перасылкі электроннай пошты або псеўданімаў:

  • Зыходны код цалкам адкрыты: серверная і кліенцкая часткі SimpleLogin (пашырэнні браўзера, бібліятэкі JavaScript і мабільныя праграмы) маюць адкрыты зыходны код і гэта значыць, што кожны можа даследаваць яго і дапамагчы ўдасканаліць.
  • Пакрывае ўсе асноўныя платформы: існуюць версіі пашырэнняў для камп'ютараў з браўзерамі Chrome, Firefox, Safari, а таксама для мабільных прылад, якія працуюць пад iOS і Android.
  • Адзінае рашэнне перасылкі электроннай пошты, якое можна самастойна размясціць. Гэта азначае, што SimpleLogin можна запусціць на вашым уласным серверы з дапамогай падрабязных інструкцый, а большасць кампанентаў запускаюцца як кантэйнеры Docker. Такім чынам кожны, хто валодае SSH зможа разгарнуць SimpleLogin на сваім серверы.
  • Вы можаце адпраўляць або адказваць на лісты псеўданіма. Абмежаванні на выходныя і ўваходныя лісты адсутнічаюць.
  • Неабмежаваная паласа прапускання.
  • Адсутнічае рэклама і праграмы сачэння.
  • Не толькі псеўданімы электроннай пошты: SimpleLogin таксама з'яўляецца праграмным прадуктам з ухілам на прыватнасць і прыязнасць да распрацоўшчыка, як пастаўшчыка пасведчанняў, які:
    - паважае прыватнасць карыстальніка
    - з'яўляецца простым у выкарыстанні для распрацоўшчыка.
    SimpleLogin прапануе больш прыватную альтэрнатыву для кнопак "Увайсці з дапамогай Facebook/Google/Apple".
  • Безліч функцый: пашырэнне для браўзера, карыстальніцкі дамен, уся пошта дамена для псеўданіма, бібліятэкі OAuth і многае іншае.
  • Адкрыты план дзеянняў можна знайсці па спасылцы GitHub: вы будзеце ў курсе пра цікавыя функцыі над якімі мы зараз працуем.

Псеўданім SimpleLogin з'яўляецца пастаянным у адрозненне ад часовых адрасоў электроннай пошты, якія створаны з дапамогай такіх сэрвісаў, як temp-mail.org, 10minutemail.net і г.д.
SimpleLogin таксама не захоўвае лісты, яны захоўваюцца ў вашай паштовай скрыні.
SimpleLogin - гэта проста іншы прадукт для іншых патрабаванняў.

Наш даход фарміруецца выключна з падпісак карыстальнікаў і гэта азначае, што ў ім ніколі не будзе рэкламы.

Абедзве функцыі дазваляюць вам ствараць імгненныя псеўданімы і гэта азначае, што больш няма неабходнасці адкрываць SimpleLogin для стварэння новага псеўданіма.
Уключэнне функцыі Уся пошта дамена на вашым дамене дазволіць выкарыстоўваць адрасы NAZVA@moi-damen.com у якасці псеўданіма з НАЗВАЙ, дзе пад словам "назва" маецца на ўвазе любое слова, якое напісана лацінскімі літарамі. Адзінае абмежаванне заключаецца ў тым, што даўжыня не павінна перавышаць 128 сімвалаў.
Каталог псеўданіма падобны на каталог "Уся пошта дамена" і вы можаце выкарыстоўваць vash_katalog+NAZVA@simplelogin.co у якасці псеўданіма. vash_katalog - гэта назва каталога, які вы стварылі.

У вас ёсць магчымасць адказаць на ліст непасрэдна з кліента электроннай пошты. Проста націсніце кнопку "Адказаць" і адказ будзе перанакіраваны праз SimpleLogin і прыйдзе ад імя вашага псеўданіма. Ваша асабістая электронная пошта пры гэтым застанецца нябачнай для зыходнага адпраўніка.

З тэхнічнага пункту гледжання загаловак Ад у вашым лісце будзе заменены на адмысловы дынамічны псеўданім, які генерыруецца для кожнага адпраўніка. Калі вы адказваеце, ваш адказ фактычна адпраўляецца з дапамогай гэтага спецыяльнага псеўданіма і SimpleLogin рэтраслюе адказ назад адпраўніку пераканаўшыся, што ліст адпраўлены з вашага псеўданіма. Усе звесткі вашага асабістага адраса электроннай пошты выдаляюцца падчас гэтага працэсу.

Адваротны псеўданім - гэта спецыяльны псеўданім, які дазваляе вам адпраўляць лісты ад вашага псеўданіма.
Адваротны псеўданім ствараецца для кожнага псеўданіма ад якога вы хочаце адпраўляць паведамленне і для кожнага кантакту на які вы хочаце адпраўляць паведамленне.
Калі вы адпраўляеце ліст на адваротны псеўданім са свайго асабістага адраса электроннай пошты, ліст кантакту будзе адпраўлены ад псеўданіма.

Як і звычайны адрас электроннай пошты, псеўданім электроннай пошты будзе існаваць да таго моманту, пакуль вы не выдаліце яго.

Мы выкарыстоўваем серверы Proton і pCloud. Гэта воблачныя пастаўшчыкі, якія размяшчаюцца ў Фінляндыі.

Вы можаце інтэграваць свае ўласныя дамены ў SimpleLogin і ствараць такія псеўданімы, як kantakt@vash-damen.com або pryvitanne@vash-damen.com.
Як вы напэўна ўжо здагадаліся, SimpleLogin можна выкарыстоўваць для кіравання вашымі працоўнымі адрасамі электроннай пошты замест таго, каб плаціць за такія нятанныя рашэнні, як Google Workspace.
Усе нашы працоўныя адрасы электроннай пошты (напрыклад, kantakt@simplelogin.io) насамрэч ужо з'яўляюцца псеўданімамі 🤫

Вы можаце знайсці спіс з частымі пытаннямі і адказамі на адпаведнай старонцы.
Калі вы не можаце знайсці адказ там, калі ласка, адпраўце нам ліст са сваім пытаннем на support@simplelogin.zendesk.com.
У вас таксама ёсць магчымасць стварыць праблему на нашым GitHub Issues.

Пытанні партнёраў або распрацоўшчыкаў

Ці ведаеце вы, што Facebook і Google выкарыстоўваюць гэтыя кнопкі, каб адсачыць вашу гісторыю праглядаў у інтэрнэце і робіцца гэта для паказу больш персаналізаванай рэкламы?

SimpleLogin не зарабляе на рэкламе і можа даць карыстальнікам поўны кантроль над іх данымі. У нас няма ніякай матывацыі, каб выкарыстоўваць вашы карыстальніцкія даныя.

Код SimpleLogin цалкам з'яўляецца адкрытым і яго можна знайсці на GitHub

Любы зацікаўлены карыстальнік можа бясплатна даследаваць яго або наладзіць свой уласны сервер SimpleLogin.

Прыбытак SimpleLogin грунтуецца на празрыстай і ўстойлівай мадэлі, якая дазваляе нам распрацоўваць прадукт у якога прыватнасць знаходзіцца на першым месцы і які не змяшчае праграм сачэння.

Несумненна! Мы пачалі з вэб-платформы проста таму, што яна можа выкарыстоўвацца для мабільных праграм, а таксама праз Android WebView або iOS UIWebView.

Мы неўзабаве плануем забяспечыць доступ да SDK і некаторых прыкладаў для Android, iOS, Windows. Сачыце за навінамі!

Пытанні пра тарыфныя планы і цэны

Пры заканчэнні падпіскі ўсе створаныя вамі псеўданімы будуць працаваць у звычайным рэжыме з магчымасцю атрымання і адпраўкі лістоў. Іншымі словамі:
- Усе псеўданімы/дамены/каталогі/паштовыя скрыні створаныя вамі працягнуць працаваць далей без абмежаванняў.
- Вы не зможаце ствараць новыя псеўданімы, калі перавысіце абмежаванне бясплатнага тарыфнага плана і гэта азначае, што ў вас будзе не больш за 10 псеўданімаў.
- Такія функцыі, як уся пошта дамена або каталог дазваляюць вам імгненна ствараць псеўданімы і іх немагчыма стварыць аўтаматычна, калі ў вас ужо ёсць больш за 10 псеўданімаў.
- Вы не зможаце дадаць новы дамен, каталог або паштовую скрыню.

Напрыклад, калі да часу сканчэння падпіскі ў вас будзе 100 псеўданімаў, то ўсе яны працягнуць атрымліваць і адпраўляць лісты ў звычайным рэжыме. Аднак у вас не будзе больш магчымасці стварыць новыя псеўданімы.

Калі вы карыстаецеся бясплатным тарыфным планам, то вы не зможаце ствараць новыя псеўданімы пры дасягненні іх максімальнай колькасці (напрыклад, 10 псеўданімаў).
Таксама немагчыма ствараць псеўданімы, якія ствараюцца аўтаматычна пры наяўнасці падпіскі з дапамогай функцыі ўся пошта дамена або каталог.

Мы прапануем важныя скідкі або бясплатны тарыфны план з прэміяльнымі функцыямі:
- Студэнтам, прафесарам або тэхнічным спецыялістам, якія працуюць у навучальных установах
- Актывістам, апазіцыянерам або журналістам
- Дабрачынным арганізацыям
Адпраўце нам ліст на электронную пошту support@simplelogin.zendesk.com, каб атрымаць дадатковую інфармацыю.

Раней мы прапаноўвалі тарыфны план з прэміяльнымі функцыямі для студэнтаў, але гэта праграма завяршылася 17 чэрвеня 2021 года. Звярніце ўвагу, што гэта не ўплывае на існуючыя ўліковыя запісы, якія ўжо скарысталіся перавагамі ад праграмы або запыты адпраўленыя да гэтай даты.

Мы выкарыстоўваем Paddle для апрацоўкі плацяжоў праз крэдытную картку і PayPal. У цяперашні час Paddle падтрымлівае наступныя спосабы аплаты:

  • Mastercard
  • Visa
  • PayPal
  • Apple Pay
  • Wire Transfers (ACH/SEPA/BACS)
  • Maestro
  • American Express
  • Discover
  • Diners Club
  • JCB
Больш падрабязныя звесткі можна знайсці па спасылцы "Спосабы аплаты, якія падтрымлівае Paddle".
Аплаціць нашы паслугі можна таксама крыптавалютай. Для гэтага мы выкарыстоўваем Coinbase Commerce, якая ў цяперашні час падтрымлівае Bitcoin, Bitcoin Cash, Dai, Ethereum, Litecoin і USD Coin. У будучым плануецца дадаць Monero. Калі ласка, загадзя адпраўце нам ліст на электронную пошту support@simplelogin.zendesk.com, калі вы плануеце скарыстацца гэтай крыптавалютай.

Не. У нашай кампаніі адсутнічае палітыка вяртання грашовых сродкаў, бо SimpleLogin мае пробны перыяд, дзе вы можаце паспрабаваць усе прэміяльныя функцыі.

У цяперашні час у нас адсутнічаюць тарыфныя планы разлічаныя на сем'і, але мы прапануем скідку ў памеры 30% на дадатковыя падпіскі. Адпраўце нам ліст на support@simplelogin.zendesk.com, каб атрымаць падрабязныя звесткі прапановы.

Так. Вы можаце купіць купон з падпіскай SimpleLogin праз нашага афіцыйнага гандлёвага пасрэдніка ProxyStore.