Цэны

SimpleLogin мае адкрыты зыходны код, можа быць самастойна размешчаны і на 100% фінансуецца супольнасцю. Мы не выкарыстоўваем вашы даныя, не адсочваем вас і не паказваем рэкламу. SimpleLogin залежыць ад вашай падтрымкі, каб падтрымліваць працаздольнасць сэрвісу і распрацоўваць новыя функцыі.

Бясплатна

$0

  • 10 псеўданімаў
  • Неабмежаваная паласа прапускання
  • Неабмежаваная колькасць адказаў і адпраўленняў з псеўданіма
  • 1 паштовая скрыня
  • Пашырэнні для браўзера
    Chrome, Firefox і Safari
  • Праграма iOS, Android
  • Абараніце свой уліковы запіс з дапамогай TOTP і/або WebAuthn (FIDO)
  • Уваход з дапамогай SimpleLogin

Прэміяльныя

30 $/год
або 4 $ штомесяц
  • Усё ў бясплатным тарыфным плане
  • Неабмежаваная колькасць псеўданімаў
  • Неабмежаваная колькасць карыстальніцкіх даменаў
    Дадайце свой уласны дамен, каб мець магчымасць ствараць такія адрасы, як kantakt@vash-damen.com
  • Уся пошта дамена (або wildcard)
  • Стварайце новыя лісты з вашых псеўданімаў
    Вы можаце стварыць зваротны псеўданім, каб адправіць ліст новаму кантакту.
  • 5 паддаменаў навінка
  • 50 каталогаў/імён карыстальнікаў
  • Неабмежаваная колькасць паштовых скрынь
  • Шыфраванне PGP

Што людзі кажуць пра SimpleLogin

SimpleLogin - гэта лепшае, што адбывалася са мной (і я мяркую, што гэта датычыцца іншых, хто хоць калі-небудзь карыстаўся гэтым сэрвісам :) ). Я выкарыстоўваю яго пераважна для абароны сваёй асноўнай электроннай пошты ад кампаній, якія не прытрымліваюцца законаў GDPR або ігнаруюць іх.

Verum Rex

Я карыстаюся SimpleLogin ужо амаль год. Вельмі карысны сэрвіс, які добра спалучаецца з Proton Mail і дадае яму дадатковую прыватнасць, а таксама абарону асабістых даных

Beatriz

SimpleLogin - гэта адзін з маіх самых улюблёных прадуктаў для прыватнасці і бяспекі.

Прэміяльны тарыфны план дазваляе атрымліваць пастаянны доступ да карыстальніцкіх даменаў, што дазваляе кіраваць усімі імі і імгненна выкарыстоўваць іх, напрыклад, для правіл усёй пошты дамена.

Галоўная перавага выкарыстання псеўданімаў электроннай пошты, такіх як у SimpleLogin, заключаецца ў тым, што ў выпадку ўцечкі даных хакеры не змогуць раскрыць мае іншыя ўліковыя запісы, паколькі для кожнага ўліковага запісу ў мяне ёсць свой псеўданім.

Уцечкі даных адбываюцца **кожны дзень**. І як толькі паштовы адрас з'яўляецца дзе-небудзь у публічным месцы, ён застаецца там назаўсёды. Не існуе спосабаў зрабіць яго прыватным зноў.

SimpleLogin таксама дазваляе адпраўляць электронныя лісты з выкарыстаннем псеўданімаў наўпрост ад майго пастаўшчыка электроннай пошты (Gmail або ProtonMail). Таму, заўсёды можна захоўваць свой адрас электроннай пошты ў прыватнасці пры перапісцы з іншымі людзьмі.

Я **настойліва** раю звярнуць увагу на SimpleLogin, а таксама я **настойліва** раю выбраць іх вельмі шчодры прэміяльны тарыфны план. Я карыстаюся іх паслугамі на працягу некалькіх месяцаў і ў мяне толькі станоўчыя ўражанні пра гэты сэрвіс.

Maxime Desalle

Я з нядаўняга часу карыстаюся SimpleLogin і ён мне вельмі падабаецца, асабліва за яго распрацоўку з ухілам на прыватнасць!

Yuko Fukushima

Бясспрэчна рэкамендуецца ўсім аматарам перапіскі па электроннай пошце. Асабліва карысна, калі справа тычыцца прыватнасці. Істотнай перавагай SL з'яўляцца тое, што дазволена адпраўка электронных лістоў. Так трымаць!

Minh-Duc Do

Пасля міжсеткавага экрана і менеджара пароляў SL з'яўляецца найбольш важным сэрвісам, які вы можаце (і павінны!) выкарыстоўваць для павышэння сваёй прыватнасці! Я люблю SL і карыстаюся ім пастаянна. Усе мае лісты шыфруюцца і перасылаюцца ў паштовую скрыню Protonmail з шыфраваннем PGP. Не ўяўляю інтэрнэт без яго.

Atmos Black

Ужо даволі даўно карыстаюся SimpleLogin. Цудоўная інтэграцыя з браўзерам, лёгкасць у выкарыстанні, а таксама лепшая абарона прыватнасці, паколькі няма неабходнасці ўсюды выкарыстоўваць свой сапраўдны адрас электроннай пошты.

Craig Bensemann

Я выкарыстоўваю яго ўжо на працягу некалькіх гадоў. Стваральнік спагадлівы і ў цэлым цудоўны. Сам прадукт ацэньваю на 10/10 за іх працу. Нерэальна танна. Я выкарыстоўваю яго для ўсіх сваіх лістоў. Супернадзейны сэрвіс, які лёгка наладжваецца з маім уласным даменам. Проста неверагодна прыемна.

Lucas

Год таму я вырашыў выкарыстоўваць SimpleLogin у якасці сродку кантэйнерызацыі большай часткі сваёй дзейнасці ў інтэрнэце з мэтай паляпшэння сваёй прыватнасці. Ашаламляльная прастата кіравання разнастайнымі псеўданімамі, а таксама асалода ад думкі, што ў выпадку кампраметацыі аднаго з маіх псеўданімаў або пры адпраўцы мне непажаданых лістоў, я проста магу выдаліць непажаданы псеўданім за пару націскаў і больш не змагацца з лістамі, якія я зусім не хачу атрымліваць. Я вельмі задаволены вынікам.

Bean

Я адкрыў для сябе SimpleLogin у мінулым годзе і перайшоў на прэміяльную версію да таго, як завяршыўся пробны перыяд. На мой погляд, гэта першае ў сваім родзе цалкам прадуманае рашэнне. Я асабліва ацаніў магчымасць адказу з псеўданімаў і карыстальніцкія дамены. Дзякуючы функцыі карыстальніцкага дамена ў мяне з'явілася магчымасць перанесці свой дамен для ўсёй пошты ў SimpleLogin і ліквідаваць некаторыя скампраметаваныя псеўданімы, якія выкарыстоўваліся толькі для спама.

Хацелася б бачыць яшчэ інтэграцыю з якім-небудзь менеджарам пароляў (асабліва Bitwarden), але гэта не з'яўляецца сур'ёзнай праблемай у SimpleLogin.

О! А ці згадаў я пра тое, што гэты сэрвіс мае адкрыты зыходны код, добрую дакументацыю і яго можна разгарнуць на сваім уласным серверы?

Jan V.

Частыя пытанні

Пры заканчэнні падпіскі ўсе створаныя вамі псеўданімы будуць працаваць у звычайным рэжыме з магчымасцю атрымання і адпраўкі лістоў. Іншымі словамі:
- Усе псеўданімы/дамены/каталогі/паштовыя скрыні створаныя вамі працягнуць працаваць далей без абмежаванняў.
- Вы не зможаце ствараць новыя псеўданімы, калі перавысіце абмежаванне бясплатнага тарыфнага плана і гэта азначае, што ў вас будзе не больш за 10 псеўданімаў.
- Такія функцыі, як уся пошта дамена або каталог дазваляюць вам імгненна ствараць псеўданімы і іх немагчыма стварыць аўтаматычна, калі ў вас ужо ёсць больш за 10 псеўданімаў.
- Вы не зможаце дадаць новы дамен, каталог або паштовую скрыню.

Напрыклад, калі да часу сканчэння падпіскі ў вас будзе 100 псеўданімаў, то ўсе яны працягнуць атрымліваць і адпраўляць лісты ў звычайным рэжыме. Аднак у вас не будзе больш магчымасці стварыць новыя псеўданімы.

Калі вы карыстаецеся бясплатным тарыфным планам, то вы не зможаце ствараць новыя псеўданімы пры дасягненні іх максімальнай колькасці (напрыклад, 10 псеўданімаў).
Таксама немагчыма ствараць псеўданімы, якія ствараюцца аўтаматычна пры наяўнасці падпіскі з дапамогай функцыі ўся пошта дамена або каталог.

Мы прапануем важныя скідкі або бясплатны тарыфны план з прэміяльнымі функцыямі:
- Студэнтам, прафесарам або тэхнічным спецыялістам, якія працуюць у навучальных установах
- Актывістам, апазіцыянерам або журналістам
- Дабрачынным арганізацыям
Адпраўце нам ліст на электронную пошту support@simplelogin.zendesk.com, каб атрымаць дадатковую інфармацыю.

Раней мы прапаноўвалі тарыфны план з прэміяльнымі функцыямі для студэнтаў, але гэта праграма завяршылася 17 чэрвеня 2021 года. Звярніце ўвагу, што гэта не ўплывае на існуючыя ўліковыя запісы, якія ўжо скарысталіся перавагамі ад праграмы або запыты адпраўленыя да гэтай даты.

Мы выкарыстоўваем Paddle для апрацоўкі плацяжоў праз крэдытную картку і PayPal. У цяперашні час Paddle падтрымлівае наступныя спосабы аплаты:

  • Mastercard
  • Visa
  • PayPal
  • Apple Pay
  • Wire Transfers (ACH/SEPA/BACS)
  • Maestro
  • American Express
  • Discover
  • Diners Club
  • JCB
Больш падрабязныя звесткі можна знайсці па спасылцы "Спосабы аплаты, якія падтрымлівае Paddle".
Аплаціць нашы паслугі можна таксама крыптавалютай. Для гэтага мы выкарыстоўваем Coinbase Commerce, якая ў цяперашні час падтрымлівае Bitcoin, Bitcoin Cash, Dai, Ethereum, Litecoin і USD Coin. У будучым плануецца дадаць Monero. Калі ласка, загадзя адпраўце нам ліст на электронную пошту support@simplelogin.zendesk.com, калі вы плануеце скарыстацца гэтай крыптавалютай.

Не. У нашай кампаніі адсутнічае палітыка вяртання грашовых сродкаў, бо SimpleLogin мае пробны перыяд, дзе вы можаце паспрабаваць усе прэміяльныя функцыі.

У цяперашні час у нас адсутнічаюць тарыфныя планы разлічаныя на сем'і, але мы прапануем скідку ў памеры 30% на дадатковыя падпіскі. Адпраўце нам ліст на support@simplelogin.zendesk.com, каб атрымаць падрабязныя звесткі прапановы.

Так. Вы можаце купіць купон з падпіскай SimpleLogin праз нашага афіцыйнага гандлёвага пасрэдніка ProxyStore.