Ананімна атрымлівайце і адпраўляйце лісты
З дапамогай псеўданімы электроннай пошты, вы можаце быць ананімнымі ў інтэрнэце і абараняць сваю паштовую скрыню ад спама і фішынга. Адкрыты зыходны код. Зроблена і размяшчаецца ў Еўропе.
Як працуюць псеўданімы электроннай пошты?
Абараніце сваю паштовую скрыню з дапамогай псеўданімаў электроннай пошты.
Наступны раз, калі вэб-сайт спытае вас адрас электроннай, скарыстайцеся псеўданімам замест вашага рэальнага адраса электроннай пошты.
Лісты, якія адпраўляюцца на ваш псеўданім адразу перасылаюцца ў вашу паштовую скрыню і адпраўнік нічога не будзе ведаць пра гэта.
Проста націсніце "Адказаць", калі вы захочаце адказаць на перасланы ліст: адказ адправіцца з вашага псеўданіма і ваша рэальная пошта застанецца схаванай.
Вы таксама можаце лёгка адпраўляць лісты з вашага псеўданіма.
Карыстальнікі станоўча ацэньваюць псеўданімы
Прыватнасць, бяспека і функцыі, якія вы палюбіце
SimpleLogin - гэта самае перадавое рашэнне для псеўданімаў электроннай пошты.
100 % адкрыты зыходны код
Распрацаваны на тэхналогіі з адкрытым зыходным кодам, усе кампаненты SimpleLogin таксама маюць адкрыты зыходны код.
Навошта давяраць вашы лісты сэрвісам, якія хаваюць сам працэс іх апрацоўкі ад вас?
Адпраўка лістоў з псеўданіма
Псеўданім можа не толькі атрымліваць паведамленні, але і адпраўляць іх. Псеўданім - гэта паўнавартасны адрас электроннай пошты.
Усюды
Кіруйце сваімі псеўданімамі на вэб-сайце SimpleLogin або ў нашых пашырэннях для Chrome, Firefox і Safari.
Вы таксама можаце кіраваць імі на сваёй мабільнай прыладзе з дапамогай праграм для Android (Play Store, F-Droid) і iOS.
Карыстальніцкі дамен
Дадайце свой уласны дамен і вам не спатрэбіцца купляць іншы рашэнне для размяшчэння электроннай пошты.
Ці ведаеце вы, што ў вас можа быцьNAZVA@moi-damen.com, які будзе створаны першы раз аўтаматычна для атрымання лістоў.">уся пошта дамена псеўданім з вашым даменам?
Выгадная цана
Усе тарыфныя планы SimpleLogin маюцьбясконцую перасылку/адпраўку і неабмежаваную паласу прапускання.
Атрымлівайце і адпраўляйце лісты ў аб'ёмах, якія вам неабходны.
Імгненныя псеўданімы з паддаменамі
Стварыце свой паддамен і выкарыстоўвайце яго для хуткага стварэння псеўданімаў без адкрыцця вэб-версіі SimpleLogin або мабільнай праграмы. Даведацца больш.
Некалькі паштовых скрынак
Калі ў вас ужо ёсць некалькі паштовых скрынак, то гэта функцыя прызначана для вас: вы можаце дадаваць паштовыя скрыні ў SimpleLogin і выбіраць, якую з іх выкарыстоўваць пры стварэнні псеўданіма. Даведацца больш.
Прыватнасць і бяспека
Лісты PGP шыфруюцца з дапамогай вашага ўласнага ключа PGP перад тым, як яны будуць перасланы ў вашу паштовую скрыню. Толькі ў вас будзе магчымасць расшыфраваць іх. Цудоўна працуе з Proton Mail або з любым іншым інструментам PGP (Thunderbird, GPGTools і г.д.).
Для павышэння бяспекі вашага ўліковага запісу SimpleLogin, вы можаце ўключыць функцыю двухфактарнай аўтэнтыфікацыі (2ФА) з дапамогай TOTP і/або WebAuthn (FIDO).
Больш, чым проста псеўданім
SimpleLogin імкнецца абараняць вашу прыватнасць у інтэрнэце і электронную пошту, і гэта толькі пачатак.
Праз некаторы час мы прапануем такія функцыі, як адзіны ўваход, абарона нумару тэлефона і крэдытнай карткі
Частыя пытанні
Псеўданім электроннай пошты падобны на адрас электроннай пошты для перасылкі: усе лісты, якія адпраўляюцца на псеўданім будуць перасылацца ў вашу паштовую скрыню.
Дзякуючы тэхналогіі SimpleLogin, вы можаце таксама адпраўляць лісты з псеўданіма.
Ваш кантакт не зможа адрозніць псеўданім ад вашай рэальнай электроннай пошты. Больш звестак пра псеўданімы электроннай пошты вы можаце пачытаць па спасылцы Што такое псеўданім электроннай пошты.
Дадатковая адрасацыя электроннай пошты таксама вядома як трук плюс ("трук +"), якая папулярызуецца Gmail і падтрымліваецца некаторымі сэрвісамі электроннай пошты і дазваляе вам ствараць новыя адрасы электроннай пошты дадаючы "+" да вашага бягучага адраса. Для вашай электроннай пошты imya@proton.me, вы можаце хутка стварыць іншы адрас такі напрыклад, як imya+facebook@proton.me для Facebook або imya+groupon@proton.me для Groupon і г.д.
Нягледзячы на практычнасць, такі метад мае некаторыя недахопы:
- Вы не зможаце адказаць з такога "+ адраса": калі паспрабуеце адказаць на ліст, ваш рэальны адрас электроннай пошты будзе бачны адпраўніку.
- "Трук +" даволі вядомы і некаторыя вэб-сайты не дазваляюць рэгістравацца з адрасамі электроннай пошты, якія змяшчаюць +.
- Выкарыстанне "трук +" не дазваляе абараніць вашу прыватнасць: можна лёгка выдаліць частку са знакам +, каб распазнаць вашу сапраўдную электронную пошту. Калі адбудзецца ўцечка даных і ваш адрас з + трапіць у спісы спамерскай рассылкі, то з вялікай верагоднасцю ваш сапраўдны адрас электроннай пошты таксама акажацца ў руках спамераў. На вэб-сайце have i been pwned
заўсёды можна праверыць, ці не трапіла ваша электронная пошта ў спісы спамерскай рассылкі. - Выдаліўшы з адраса электроннай пошты частку з +, рэкламадаўцы могуць звязаць гэтыя "+ адрасы" разам, каб атрымаць вашу гісторыю праглядаў.
Псеўданімы SimpleLogin не маюць вышэйпералічаных недахопаў. Больш падрабязна пра плюсы і мінусы выкарыстання "трук +" можна па спасылцы Чым псеўданімы электроннай пошты лепшыя за адрасы электроннай пошты са знакам плюс (+)
SimpleLogin - гэта адно з самых перадавых рашэнняў для псеўданімаў электроннай пошты, якое цяпер актыўна распрацоўваецца. Ніжэй пералічаны некаторыя адрозненні SimpleLogin ад іншых сэрвісаў перасылкі электроннай пошты або псеўданімаў:
- Зыходны код цалкам адкрыты: серверная і кліенцкая часткі SimpleLogin (пашырэнні браўзера, бібліятэкі JavaScript і мабільныя праграмы) маюць адкрыты зыходны код і гэта значыць, што кожны можа даследаваць яго і дапамагчы ўдасканаліць.
- Пакрывае ўсе асноўныя платформы: існуюць версіі пашырэнняў для камп'ютараў з браўзерамі Chrome, Firefox, Safari, а таксама для мабільных прылад, якія працуюць пад iOS і Android.
- Адзінае рашэнне перасылкі электроннай пошты, якое можна самастойна размясціць. Гэта азначае, што SimpleLogin можна запусціць на вашым уласным серверы з дапамогай падрабязных інструкцый, а большасць кампанентаў запускаюцца як кантэйнеры Docker. Такім чынам кожны, хто валодае SSH зможа разгарнуць SimpleLogin на сваім серверы.
- Вы можаце адпраўляць або адказваць на лісты псеўданіма. Абмежаванні на выходныя і ўваходныя лісты адсутнічаюць.
- Неабмежаваная паласа прапускання.
- Адсутнічае рэклама і праграмы сачэння.
- Не толькі псеўданімы электроннай пошты: SimpleLogin таксама з'яўляецца праграмным прадуктам з ухілам на прыватнасць і прыязнасць да распрацоўшчыка, як пастаўшчыка пасведчанняў, які:
- паважае прыватнасць карыстальніка
- з'яўляецца простым у выкарыстанні для распрацоўшчыка.
SimpleLogin прапануе больш прыватную альтэрнатыву для кнопак "Увайсці з дапамогай Facebook/Google/Apple". - Безліч функцый: пашырэнне для браўзера, карыстальніцкі дамен, уся пошта дамена для псеўданіма, бібліятэкі OAuth і многае іншае.
- Адкрыты план дзеянняў можна знайсці па спасылцы GitHub: вы будзеце ў курсе пра цікавыя функцыі над якімі мы зараз працуем.
Псеўданім SimpleLogin з'яўляецца пастаянным у адрозненне ад часовых адрасоў электроннай пошты, якія створаны з дапамогай такіх сэрвісаў, як temp-mail.org, 10minutemail.net і г.д.
SimpleLogin таксама не захоўвае лісты, яны захоўваюцца ў вашай паштовай скрыні.
SimpleLogin - гэта проста іншы прадукт для іншых патрабаванняў.
Наш даход фарміруецца выключна з падпісак карыстальнікаў і гэта азначае, што ў ім ніколі не будзе рэкламы.
Абедзве функцыі дазваляюць вам ствараць імгненныя псеўданімы і гэта азначае, што больш няма неабходнасці адкрываць SimpleLogin для стварэння новага псеўданіма.
Уключэнне функцыі Уся пошта дамена на вашым дамене дазволіць выкарыстоўваць адрасы NAZVA@moi-damen.com у якасці псеўданіма з НАЗВАЙ, дзе пад словам "назва" маецца на ўвазе любое слова, якое напісана лацінскімі літарамі. Адзінае абмежаванне заключаецца ў тым, што даўжыня не павінна перавышаць 128 сімвалаў.
Каталог псеўданіма падобны на каталог "Уся пошта дамена" і вы можаце выкарыстоўваць vash_katalog+NAZVA@simplelogin.co у якасці псеўданіма. vash_katalog - гэта назва каталога, які вы стварылі.
У вас ёсць магчымасць адказаць на ліст непасрэдна з кліента электроннай пошты. Проста націсніце кнопку "Адказаць" і адказ будзе перанакіраваны праз SimpleLogin і прыйдзе ад імя вашага псеўданіма. Ваша асабістая электронная пошта пры гэтым застанецца нябачнай для зыходнага адпраўніка.
З тэхнічнага пункту гледжання загаловак Ад у вашым лісце будзе заменены на адмысловы дынамічны псеўданім, які генерыруецца для кожнага адпраўніка. Калі вы адказваеце, ваш адказ фактычна адпраўляецца з дапамогай гэтага спецыяльнага псеўданіма і SimpleLogin рэтраслюе адказ назад адпраўніку пераканаўшыся, што ліст адпраўлены з вашага псеўданіма. Усе звесткі вашага асабістага адраса электроннай пошты выдаляюцца падчас гэтага працэсу.
Адваротны псеўданім - гэта спецыяльны псеўданім, які дазваляе вам адпраўляць лісты ад вашага псеўданіма.
Адваротны псеўданім ствараецца для кожнага псеўданіма ад якога вы хочаце адпраўляць паведамленне і для кожнага кантакту на які вы хочаце адпраўляць паведамленне.
Калі вы адпраўляеце ліст на адваротны псеўданім са свайго асабістага адраса электроннай пошты, ліст кантакту будзе адпраўлены ад псеўданіма.
Як і звычайны адрас электроннай пошты, псеўданім электроннай пошты будзе існаваць да таго моманту, пакуль вы не выдаліце яго.
Мы выкарыстоўваем серверы Proton і pCloud. Гэта воблачныя пастаўшчыкі, якія размяшчаюцца ў Фінляндыі.
Вы можаце інтэграваць свае ўласныя дамены ў SimpleLogin і ствараць такія псеўданімы, як kantakt@vash-damen.com або pryvitanne@vash-damen.com.
Як вы напэўна ўжо здагадаліся, SimpleLogin можна выкарыстоўваць для кіравання вашымі працоўнымі адрасамі электроннай пошты замест таго, каб плаціць за такія нятанныя рашэнні, як Google Workspace.
Усе нашы працоўныя адрасы электроннай пошты (напрыклад, kantakt@simplelogin.io) насамрэч ужо з'яўляюцца псеўданімамі 🤫
Вы можаце знайсці спіс з частымі пытаннямі і адказамі на адпаведнай старонцы.
Калі вы не можаце знайсці адказ там, калі ласка, адпраўце нам ліст са сваім пытаннем на support@simplelogin.zendesk.com.
У вас таксама ёсць магчымасць стварыць праблему на нашым GitHub Issues.
Далучайцеся да больш чым 50 000 чалавек, якія абараняюць сваю паштовую скрыню і прыватнасць.
SimpleLogin was the best thing that's ever happened to me (and I assume it the same applies to others who have tried it out. :) ). I use it mainly to protect my main e-mail from companies that potentially don't respect GDPR laws or can't be bothered to.
Used this for years now. The creator is responsive and awesome as a whole. Product is 10/10 for what it does. Cheap as all hell as well. Use it for all of my emails. Super reliable and easy to setup with my own domain. Just really really nice.
CEO & Founder of SimpleLogin